11:55 Беларусы скупаюць валюту

За першы месяц бягучага году жыхары Беларусі купілі ў банках на 177 мільёнаў долараў больш, чым прадалі.  У студзені беларусы развіталіся з трымястамі мільёнаў долараў, а набылі амаль 478 мільёнаў. Звычайна такое адбываецца ў турыстычны сезон напярэдадні летніх адпачынкаў. Тады грамадзяне закупляюць долары для замежных паездак.

Незвычайны попыт на валюту ў Нацыянальным банку звязваюць з апасеннямі, якія з’явіліся ў беларусаў пасля нафтагазагавага канфлікту з Расіяй і росту коштаў на энергарэсурсы. Каб утрымаць курс рубля, Нацбанк быў вымушаны выдаткоўваць рэзервы.

Дарэчы, супрацоўнікі галоўнаг банку краіны сцвярджаюць, што цяпер сітуацыя нармалізавалася і ажыятажны попыт на валюту знізіўся. Паводле папярэдніх звестак, за 16 дзён лютага беларусы купілі на 36 мільёнаў долараў болей, чым прадалі.