11:55 Пры сходзе селяў у Таджыкістане загінула дзяўчынка

У выніку сходу селевых патокаў на паўднёвым захадзе Таджыкістана загінула дзяўчынка. Яе асоба пакуль не ўстаноўлена. Акрамя таго недалёка ад месца яе гібелі быў знойдзены перавернуты грузавік, кіроўца якога не знойдзены. Акалічнасці здарэння высвятляюць праваахоўныя органы.

Ад селяў, прычынай якіх сталі праліўныя дажджы, мінулай ноччу пацярпелі і прылеглыя да сталіцы раёны, а таксама поўнач краіны.

Жылым дамам і зямельным надзелам была нанесена шкода, памер якой цяпер удакладняецца. На мінулым тыдні селі, што сышлі на ўсходзе Таджыкістана, разбурылі больш за тысячу дамоў, пашкодзілі дарогі і лініі электраперадач на суму больш за мільён долараў.

Паведамляе ІА "Азія-Плюс"