11:58 У Столінскім раёне ў выніку пажару загінула дзіця

У вёсцы Хатамель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў выніку пажару загінула паўтарагадовае дзіця, а немаўлятка патрапіла ў рэанімацыю. Іх бацькі працавалі ў цяпліцы і запозна ўбачылі агонь у доме. Бацька паспеў вынесці дзяцей. Старэйшы хлопчык памёр па дарозе ў бальніцу ў выніку атручвання прадуктамі гарэння.

Мяркуецца, што ён гуляўся з электракіпяцільнікам, што і прывяло да ўзгарання. Дарэчы, сёлета на Брэстчыне адбыліся 409 пажараў, у выніку якіх загінулі 56 чалавек, а сярод іх адно дзіця.