12 ліпеня пачынаецца прыём дакументаў у БДУ
12 ліпеня пачынаецца прыём дакументаў у БДУ. Сёлетнія абітурыенты могуць разлічваць на 2419 бюджэтных месцаў: 2164 студэнта возьмуць на дзённую форму навучання, 255 студэнтаў — на завочную.
"Гуманітарыяў" возьмуць удвая болей за студэнтаў, якія будуць вучаць дакладныя навукі: 66% супраць 34%.
План прыёма на платную форму навучання наступны: на дзённую — 1913 студэнтаў, на завочную — 790, для атрымання другой вышэйшай адукацыі — 210.