12 студзеня ў Еўрапарламенце пачнуцца дэбаты адносна сітуацыі ў Беларусі
12 студзеня ў Еўрапейскім парламенце адбудуцца першыя дэбаты адносна сітуацыі ў Беларусі з удзелам камісіі замежных спраў, камісіі правоў чалавека і беларускай дэлегацыі.
Беларускую дэлегацыю прадставяць Аляксандр Мілінкевіч, лідэр руху "За Свабоду", Андрэй Аляксандраў, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў, Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, Аляксандр Казулін, былы рэктар БДУ і палітвязень, прадстаўнікі Андрэя Саннікава , дачка Уладзіміра Някляева Ева .
Еўрапарламентарыі будуць размаўляць з прадстаўнікамі апазіцыі, каб зразумець сітуацыю ў нашай краіне і зрабіць высновы, якія трэба зрабіць захады ў дачыненні да уладаў Беларусі. Дзесьці праз тыдзень у Еўрапарламенце пачнуцца дэбаты з удзелам Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, якія завершацца прыняццем рэзалюцыі па Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Старшыня Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.