1200 сайтаў у Расіі прадаюць падробленыя лекі

1200 сайтаў у Расіі прадаюць падробленыя лекі. Гэту лічбу агучыла Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола пры МУС краіны падчас спецаперацый.  Прадстаўнікі ведамства падкрэслілі, што самы небяспечны сегмент рынку - падробкі антыбіётыкаў, кантрацэптываў, стэроідаў і прэпаратаў для пахудання. Па меры магчымасці кантрафактныя медыкаменты канфіскоўваюцца з абароту. Але аб колькасці пацярпелых ад гэтага бізнесу ў Інтэрполе пакуль не гавораць, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.