12:03 Супраць Андрэя Клімава распачалі крымінальную справу
Пракуратура распачала крымінальную справу супраць дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га склікання, былога прадпрымальніка Андрэя Клімава за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Падставай для крымінальнай справы стала публікацыя Клімава, размешчаная на інтэрнет-сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У артыкуле Клімаў піша пра асабістае дачыненне Лукашэнкі да выкраданняў і забойстваў лідэраў беларускай апазыцыі. Андрэя Клімава не першы раз абвінавачваюць у паклёпе на кіраўніка краіны.
Аналагічная справа разглядалася ў 2005 годзе, але суд вярнуў яе на дапрацоўку. Пазней палітыка пакаралі абмежаваннем волі за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка 2005 года. Летась у снежні ён выйшаў на свабоду, паведамляе “Хартыя ‘97”