12:03 В'етнамец не можа заплюшчыць вочы ўжо 27 гадоў

Вось ужо 27 гадоў запар з сваіх 49 в'етнамец Нгуен Ван Кха ў літаральным сэнсе слова не заплюшчвае вочы. Пры гэтым, нягледзячы на адсутнасць паўнавартаснага сну, Кха адчувае сябе абсалютна здаровым і бадзёрым. Апошні раз жыхар в’етнамскай вёскі нармалёва спаў у 1979 годзе. Затым з ім стала адбывацца нешта дзіўнае, з прычыны чаго ён страціў сон. Пачалося ўсё з таго, што аднойчы, заплюшчыўшы вочы, Кха адчуў моцнае смыленне ў іх, а ў галаве выразна з'явілася карціна палаючага агня. Усё знікла, як толькі ён адкрыў вочы. Так паўтаралася штораз, калі Кха спрабаваў заснуць. Пасля ўсяго гэтага ён наогул перастаў заплюшчваць вочы.

За ўсе мінулыя гады, феномен в'етнамца так і не знайшоў навуковага тлумачэння. Па рэкамендацыі лекараў, Кха з’еў вялікую колькасць розных еўрапейскіх лекаў і сродкаў традыцыйнай усходняй медыцыны - усё дарма. Аднак адсутнасць паўнавартаснага сну не прычыняе яму не найменшага дыскамфорту і не шкодзіць здароўю, паведамляе сайт newsru.com