12:19 Адкліканы законапраект «Аб апытаннях грамадскай думкі»
Палата прадстаўнікоў адклала разгляд законапраекта «Аб апытаннях грамадскай думкі». Гэта звязана з тым, што дакумент быў тэрмінова адкліканы. Паводле словаў дэпутата Вольгі Абрамавай, законапраект ужо не будзе
дапрацоўвацца і не вернецца ў палату.
Нагадаем, унесены на разгляд законапраект прадугледжвае акрэдытацыю юрыдычных асобаў, якія прэтэндуюць на правядзенне сацыялагічных апытанняў. У ім таксама вызначаецца парадак распаўсюду іх вынікаў у СМІ.
Сацыолаг Алег Манаеў лічыць, што законапраект быў адкліканы ў сувязі з ціскам міжнароднай грамадскасці і грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны.
Паведамляе сайт telegraf.by