12:21 Двое гамяльчан прыехалі па пенсію з трупам бабулькі

7 красавіка ў Гомелі двое мужчын спрабавалі атрымаць пенсію памерлай пажылой жанчыны. Каталку з бабуляй яе сын і ўнук прывезлі да будынку пошты на праспекце Леніна на грузавым таксі. Адзін з мужчын застаўся побач з каталкай. Другі зайшоў на пошту і, паказаўшы пашпарт сваёй пажылой сваячкі, папрасіў выдаць яе пенсію, спаслаўшыся на тое, што бабулька хворая і сама грошы атрымаць не можа.

Жадаючы пераканацца ў тым, што пенсіянерка ведае пра тое, што адбываецца, касір і загадчык аддзела выйшлі на вуліцу і знайшлі ў каталцы труп. Медыкі з "хуткай дапамогі", якую тэрмінова выклікалі з пошты, канстатавалі смерць.

Акалічнасці смерці пажылой жанчыны высвятляюць праваахоўныя органы Гомеля.