12:22 У Жлобіне касір банка напужала рабаўніка
У Жлобіне касір аддзялення банка перашкодзіла рабаўніку рэалізаваць задуманае. Як паведаміў спецыяльны карэспандэнт Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Ігар Грышкевіч, інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 красавіка, калі супрацоўніца аднаго з аддзяленняў "Беларусбанка" збіралася ісці дадому і зачыняла дзверы.
У гэты момант да яе падбег мужчына і, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, запатрабаваў аддаць яму грошы, што меліся ў банку. Касір аказала зламысніку супраціўленне. Рабаўнік кінуўся ўцякаць. Яго асоба і месцазнаходжанне ўстанаўліваюцца.