12:27 Ад землятрусу ў Турцыі ёсць пацярпелыя

На паўднёвым усходзе Турцыі ў правінцыі Элязыг у пятніцу раніцай адбыўся землятрус, сіла якога дасягнула 5,3 бала па шкале Рыхтэра. Паводле папярэдніх звестак, землятрус быў зарэгістраваны ў 4.22 па мясцовым часе і выклікаў паніку сярод насельніцтва.

Пацярпелі каля 30 чалавек.

Па інфармацыі мясцовых уладаў, у часе падземнага штуршка некаторыя жылыя і адміністрацыйныя будынкі атрымалі пашкоджанні, аднак дакладных звестак пра страты пакуль няма.