12:27 Беларусь пагражае павысіць пошліну на транзіт нафты
Павышэнне стаўкі акцызу неабходна Беларусі для таго, каб кампенсаваць выдаткі
нафтаперапрацоўшчыкаў, якія вымушаныя купляць паліва ў Расіі з улікам увазной
пошліны на сырую нафту ў памеры 53 долары за тону.
Акрамя таго, з-за высокага
кошту на сыравіну знізілася рэнтабельнасць экспарту з беларускіх
нафтаперапрацоўваючых прадпрыемстваў. Сітуацыя пагоршылася ў сувязі з тым, што
ў лютым кошт нафтапрадуктаў на сусветных рынках знізіўся.
Нагадаем, у пачатку
года Беларусь была вымушаная адмяніць абаротныя падаткі з прыбытку ад продажу
нафтапрадуктаў і знізіць стаўку акцызу на іх на 60%.
Паводле дамоўленасцяў, Расія будзе атрымоўваць 53 долары за кожную тону пастаўленай нафты. Раней гэтага тарыфу не было наогул, што дазваляла Беларусі перапраўляць расійскае паліва ў Еўропу, забіраючы ўсю экспартную пошліну сабе ў бюджэт, паведамляе “Інтэрфакс”.
Фота Андрэя Лянкевіча (www.nn.by)