12:30 Эскаватаршчык у Японіі адкапаў паўмільёна долараў

У Японіі эскаватаршчык знайшоў і здаў у паліцыю каля паўмільёна долараў. Грошы ляжалі ў скрынцы, якую ён адкапаў падчас земляных работ. Зараз улады спрабуюць знайсці іх уладальніка.

Калі ж на працягу шасці месяцаў ён не з’явіцца, доларавы скарб атрымае эскаватаршчык. Яму давядзецца заплаціць з яго 30-адсоткавы падатак.

Адзначае «Эхо Москвы»