12:35 У Самалі збілі беларускі самалёт

У Самалі збіты беларускі транспартны самалёт Іл-76. Падчас пасадкі ён быў абстраляны з зямлі з перанаснога зенітна-ракетнага комплекса альбо ручнога гранатамёта. Экіпажу ўдалося пасадзіць самалёт, фюзеляж якога атрымаў пашкоджанні ад снараду. Паводле папярэдніх звестак, беларускія пілоты жывыя.

У Самалі выляцела камісія беларускіх авіяцыйных уладаў, а таксама прадстаўнікі страхавых кампаній.

Паведамляе «Інтэрфакс»