12:39 Зборную Беларусі па веславанні затрымалі ва Украіне
Украінскія памежнікі затрымалі зборную каманду Беларусі па веславанні
на байдарках і каноэ. Здарэнне адбылося ў Адэскай вобласці, куды нашыя
спартоўцы выпадкова заплылі з Прыднястроўя. Так далёка ад родных ніў нашых весляроў занесла праз тое, што беларускія вадаёмы, прыдатныя для трэніровак, яшчэ скаваныя лёдам.
Украінская фабрыка аналітыкі “Versii.com” паведамляе, што 11 беларускіх спартоўцаў, а таксама 8 байдарак і 1 кацер даставілі на памежную заставу. Там яны прабудуць да суда па абвінавачанні ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы Украіны ў раёне Кучурганскага лімана.