12:41 Купіць аўто будзе прасцей

У Міністэрства юстыцыі Беларусі паступіў дапрацаваны праект рашэння, якое прадугледжвае спрашчэнне рэгістрацыі транспартных сродкаў і заключэння страхавых дамоў пры іх продажы.

У прыватнасці, асобе, якая набыла аўто, будзе дазволена зарэгістраваць яго па месцы сваёй прапіскі пры наяўнасці дамовы куплі-продажу, зарэгістраванай у ДАІ. Зараз жа здзелкі па адчужэнні транспартных сродкаў адбываюцца ў вуснай форме, таму пры іх рэгістрацыі неабходная прысутнасць абодвух бакоў.


Таксама будзе ўнармаванае афармленне рахункаў-даведак пры продажы аўтамабіляў. Гэтую працэдуру плануецца класіфікаваць як “паслугу, звязаную з продажам транспартных сродкаў”. Як асобны від прадпрымальніцкай дзейнасці яна існаваць не будзе.