12:48 Фіналісту чэмпіяната Беларусі па армрэстлінгу зламалі руку
На мінулым ў Мінску чэмпіянаце Беларусі па армрэстлінгу жыхар Баранавічаў Сяргей Сергель зламаў суперніку руку. Супрацьстаянне гэтых спартоўцаў ў вагавай катэгорыі да 90 кг было на чэмпіянаце краіны самым драматычным. У спаборніцтвах на левую руку Сяргей прайграў суперніку ў фінале.
А вось у спаборніцтвах на правую руку Сергель узяў рэванш, зламаўшы суперніку руку. Пасля чаго ён без праблем заняў першае месца. Паведамляе інтэрнет выданне “Бюлетэнь он-лайн”