12:53 Самалёт генерала Лявіцкага ўдала прызямліўся на аўтадарогу Мінск-Масква
Два беларускіх вайсковых самалёты Су-25 здзейснілі ўдалую пасадку на аўтадарогу Мінск - Масква. Адным з іх кіраваў начальнік авіяцыі Ваенна-паветраных сілаў і войскаў Супрацьпаветранай абароны Узброеных сілаў нашай краіны генерал-маёр Міхаіл Лявіцкі. Самалёт МіГ-29 таксама ўдзельнічаў у мерапрыемстве, але толькі імітаваў пасадку на дарогу, паведамляе «Інтэрфакc».