13 студзеня Пастаянны савет АБСЕ можа абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі

Сітуацыя ў Беларусі можа быць абмеркавана 13 студзеня на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене, паведамляе БелаПАН. "Сесія Пастаяннага савета з'яўляецца форумам, на якім усе ўдзельнікі могуць абмяркоўваць актуальныя пытанні. Мы можам меркаваць, што пытанне аб сітуацыі ў Беларусі будзе ўзнятае тым ці іншым удзельнікам пасяджэння ў гэты чацвер", — паведамілі ў прэс-службе сакратарыята АБСЕ.

Гэтае пасяджэнне Пастаяннага савета стане першым пасля таго, як Беларусь аб'явіла аб сваім рашэнні закрыць офіс АБСЕ ў Мінску.