13:05 Мілінкевіча збілі
Кася Золатава: Я бачыла, як збівалі Аляксандра Мілінкевіча. Бачна, што
на твары драпіны, але сур’ёзных травмаў няма. Я спрабавала адразу
паразмаўляць з ім, але пакуль што да лідэра апазіцыі не падпускае ахова. Але перад тым Аляксандр Мілінкевіч у размове з намі адзначыў, што такія акцыі патрэбныя, бо ва ўмовах поўнага эканамічнага раздраю людзі павінныя штосьці рабіць, павінныя выходзіць на вуліцы і паказваць, што ім не абыякава, што ім баліць.
Вікторыя Чайкіна: Я разумею, што колькасць людзей ацаніць таксама амаль немагчыма? Калі напачатку лічба была прыблізна каля дзвюх тысяч, то што зараз?
Кася Золатава: Я іду на пачатку калёны, якую ўвесь час рассякаюць, частку людзей забіраюць, збіваюць. З падваротняў увесь час выбягаюць новыя людзі ў чорным, якія вельмі агрэсіўна паводзяць сябе ў дачыненні да дэманстрантаў.
Вікторыя Чайкіна: Паспрабуй усё ж такі ацаніць, колькі людзей у той калёне, у якой ідзеш ты?
Кася Золатава: Мне бачна, магчыма, не ўсю частку калёны, але прыкладна каля паўтары тысячы чалавек ля "Макдональдса" на Нямізе.
Вікторыя Чайкіна:І куды вы кіруецеся?
Кася Золатава: Пакуль мы рухаемся да гандлёвага дома "На Нямізе". Аляксандр Мілінкевіч заклікае ісці ў бок цырка. Але куды прявядзе нас гэтая крывая сьцежка - пакуль невядома.
Вікторыя Чайкіна: Дзякуй. Кася Золатава проста з месца падзеяў спецыяльна для Эўрарадые.