13:31 У тытунёвую фабрыку "Нёман" уклалі 4,5 мільёны долараў

British American Tobacco ўклала 4,5 мільёны долараў інвестыцый у Гродзенскую тытунёвую фабрыку "Нёман".
Гэтыя сродкі дазволяць прадпрыемству ўжо ў траўні выпускаць новыя, больш якасныя цыгарэтныя маркі, якія будуць каштаваць каля 2-х тысяч беларускіх рублёў.

Па словах намесніка генеральнага дырэктара "Нёман" Дмітрыя Чугая, замежныя інвестыцыі выдаткаваліся на закупку толькі дзвюх, але надзвычай важных "машын": уласна "цыгарэтнай машыны" і ўпаковачнай.

Гэта дазволіць выпускаць папяросы лепшыя за "Альянс" і "Viceroy" - вынік папярэдняй
інвестыцыі British American Tobacco. Паводле ўмовы, гродзенцы будуць толькі вырабляць цыгарэты.

Продажам зоймецца інвестыцыйны партнер. Але на фабрыцы гэтай акалічнасцю не пераймаюцца - набытае абсталяванне будзе служыць і для вытворчасці ўласных марак.


Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна