13:38 У Японіі шукаюць 100 кілаграмаў золата
Залаты злітак вагой больш за 100 кілаграмаў скралі з музея ў Японіі. Ён каштуе каля 2 мільёнаў долараў. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Такаяма. У музей уварваліся трое мужчын у масках і цёмных акулярах. Яны забралі выстаўлены на другім паверсе будынка злітак і з’ехалі на аўтамабілі.
Высветлілася, што ў музеі не было ахоўнікаў, адзінай сведкай крадзяжу стала адна з яго супрацоўніц, паведамляе ИТАР-ТАСС.
Высветлілася, што ў музеі не было ахоўнікаў, адзінай сведкай крадзяжу стала адна з яго супрацоўніц, паведамляе ИТАР-ТАСС.