13:53 Аварыя ў Парыжы, дзесяткі людзей параненыя
На адным з вакзалаў Парыжа адбылася аварыя. У выніку чыгуначнай катастрофы параненыя ад 30 да 50 чалавек, 24 чалавекі шпіталізаваныя. Інцыдэнт адбыўся падчас набліжэння электрычкі да перона. Яна
сутыкнулася з перонным буферам. У момант аварыі ў 9 вагонах цягніка
знаходзіліся каля 600 чалавек.
Інфармуе «Інтэрфакс»
Інфармуе «Інтэрфакс»