13:56 У Бярозе да юбілею горада паставяць памятны знак
У Бярозе аб'яўлены конкурс эскіза памятнага знака да 530-годдзя горада, якое будзе адзначацца ў ліпені.
Конкурс праводзіць каардынацыйны савет па ахове матэрыяльнай і культурнай спадчыны раёна. Як паведаміла сакратар савета Таццяна Касмыніна, для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як прафесійныя, гэтак і самадзейныя мастакі.
Эскізы прымаюцца саветам да 31 сакавіка. Пасля гэтага будзе канчаткова вызначана месца ўстаноўкі памятнага знака.
Плануецца, што ў дні святкавання юбілею горада ў Бярозе будзе таксама адкрыты храм-памятнік у гонар архангела Міхаіла ў памяць усіх воінаў, якія загінулі ў Афганістане, — адзіны такі храм на прасторы былога Савецкага саюза.