14% абітурыентаў завалілі геаграфію

Усяго геаграфію здавалі 1 720 чалавек. Не пераадолелі парог 20 балаў, устаноўлены Міністэрствам адукацыі, 14,07% абітурыентаў, інфармуе БЕЛТА. Такім чынам, яны не змогуць сёлета паступаць у навучальныя ўстановы, дзе трэба здаваць гэты прадмет.