14 чэрвеня ў Беларусі праходзіць ЦТ па рускай мове

14 чэрвеня ў Беларусі праходзіць ЦТ па рускай мове

У аўторак, 14 чэрвеня, у Беларусі праходзіць цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове. На яго, па словах дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалая Фяськова, запісалася больш за 78 тысяч чалавек.

Гэта самая вялікая колькасць з усіх ЦТ. Яна тлумачыцца тым, што ўсе абітурыенты павінны здаць адну з дзяржаўных моваў — рускую ці беларускую.

Сам іспыт пачнецца адначасова па ўсёй краіне ў 11.00.

Фяськоў нагадаў, што абітурыентам катэгарычна забаронена выкарыстоўваць на іспытах прылады сувязі. "На першым іспыце, які прайшоў 13 чэрвеня (па беларускай мове), не было парушэнняў. Спадзяюся, і сёння абітурыенты будуць свядома і ўважлівыя. Нагадваю, што абітурыенты, якія парушаць патрабаванні і прынясуць на ЦТ мабільныя тэлефоны, пакінуць аўдыторыю і будуць пазбаўленыя магчымасці здаваць іспыты ў гэтым годзе. Парушальнікі не змогуць пераздаць іспыт у рэзервовы дзень", — перадае БЕЛТА яго словы.