14:05 Больш за тысячу беларускіх кніг патрапілі пад арышт
Больш за тысячу гістарычных кніг канфіскаваныя з мінскай кватэры, дзе знаходзіцца маёмасць Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Супрацоўнікі міліцыі і КДБ у пятніцу на працягу чатырох гадзін праводзілі ператрус, правяралі дакументы, аргтэхніку і кнігі. Падставай для гэтага была нібыта скарга суседзяў.
Прэтэнзій да выдадзеных у Беларусі кніг у праваахоўнікаў не было. Былі забраныя 1067 асобнікаў надрукаваных у Літве кніг: Юрыя Туронка «Людзі СБМ», Юркі Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі» і Дзмітрыя Касмовіча «За вольную і суверэнную Беларусь», паведамляе сайт nn.by.