14:13 Праблема “працоўных бедных” і цяпер актуальная для жанчын

Сёння колькасць працоўных жанчын вышэй, чым калікольвек, - гаворыцца ў дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы, падрыхтаваным напярэдадні 8 сакавіка. З 2,9 мільярдаў працаўнікоў, жанчыны складаюць 1,2 мільярда.

Аднак пры гэтым працягвае захоўвацца іх няроўнасць з мужчынамі ў статусе, гарантыях занятасці, заробках і адукацыі, што прыводзіць да павялічэння колькасці жанчын сярод “працоўных бедных”.

Працоўныя бедныя – гэта тыя, хто працуе, але не зарабляе дастаткова сродкаў, каб вывесці сябе і сваю сям’ю з-за рысы беднасці, якая складае 1 долар ЗША у дзень на чалавека.

Апроч таго зафіксаваная самая высокая лічба беспрацоўных сярод жанчын, яна складае амаль 82 мільёны.