15-гадовай маці не аддаюць пасведчанне аб нараджэнні сына

Пасведчанне аб нараджэнні сына не можа атрымаць маці ў Баранавіцкім раёне з-за адсутнасці пашпарта. Справа ў тым, што яна яшчэ школьніца. Дзіця ў радзільным доме 15-гадовая жыхарка вёскі Мілавіды атрымала толькі пад распіску сваёй маці. Ёсць праблемы і з атрыманнем абавязковай дапамогі ад дзяржавы.