15-гадовы школьнік з Брэстчыны "замініраваў" дом у Гродне

Жыхары двух шматпавярховых дамоў у Гродне былі эвакуяваныя з-за ілжывага паведамлення аб мініраванні.  Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося вечарам у пятніцу. Жыхарцы аднаго з дамоў на мабільны тэлефон патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што будынак замініраваны. Жанчына распавяла пра гэта міліцыянтам. На месца прыехалі сапёры, жыхароў гэтага дома і суседняга — агулам 186 чалавек — эвакуявалі. Выбуховага прыстасавання знойдзена не было.

Аператыўнікі вылічылі "тэлефоннага тэрарыста". Ім аказаўся 15-гадовы жыхар адной з вёсак Брэсцкай вобласці. Высветлілася, што дзесяцікласнік патэлефанаваў на выпадковы нумар. Ён затрыманы, распачатая крымінальная справа.

Тым жа вечарам у Гродне шукалі яшчэ адно выбуховае прыстасаванне. Невядомы па таксафоне паведаміў у міліцыю, што яно закладзена каля аптэкі па праспекце Касманаўтаў. Аднак нічога знойдзена не было. Праваахоўнікі шукаюць "тэлефоннага тэрарыста".