15-я ўгодкі перамогі Лукашэнкі ў 2-м туры прэзідэнцкіх выбараў

15-я ўгодкі перамогі Аляксандра Лукашэнкі ў 2-м туры прэзідэнцкіх выбараў прыпадаюць на сённяшні дзень.
Нагадаем, 10 ліпеня 1994 года адбыўся другі тур выбараў першага прэзідэнта Беларусі. 39-гадовы дэпутат парламента, старшыня камісіі па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржкіравання Аляксандр Лукашэнка набраў 80,1% галасоў, прэм'ер-міністр Вячаслаў Кебіч — толькі 14,1%.

Інаўгурацыя Лукашэнкі адбылася 20 ліпеня 1994 г.

У 1996 годзе, па выніках рэспубліканскага рэферэндума, адлік 5-гадовага прэзідэнцкага тэрміну пачаўся наноў. У 2001 годзе Лукашэнка выйграў выбары, а праз тры гады правёў чарговы рэферэндум, паводле вынікаў якога з Канстытуцыі прыбралі абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. У 2006 годзе Аляксандр Лукашэнка ў трэці раз становіцца прэзідэнтам краіны.