15:00 Элізабэт ІІ рыхтуе падарунак мужу – новы тытул

У 50-ю гадавіну вяселля каралева Элізабэт ІІ зробіць падарунак свайму мужу герцагу Эдзінбургскаму Філіпу. Ён атрымае новы тытул – прынца-кансорта, што шчыльна наблізіць яго да каралеўскага звання.


У гісторыі каралеўства толькі адзін чалавек меў такі тытул – муж каралевы Вікторыі прынц Альберт.


Манаршая сям’я адзначыць 50-годдзе шлюбу ў лістападзе бягучага году.