15:07 У Мінску затрымалі нацыянал-бальшавікоў
У Мінску каля амбасады Нямеччыны прайшла акцыя нацыянал-бальшавікоў. Затрыманыя чатыры чалавекі. Удзельнікі несанкцыянаванага мерапрыемства кінулі на тэрыторыю амбасады
ўлёткі з заклікам прызнаць генацыд беларускага народу ў гады Другой
сусветнай вайны.
Сёлета нацыянал-бальшавікі ўжо правялі некалькі падобных акцыяў. У студзені акрамя ўлётак на тэрыторыю амбасады Эстоніі яны кінулі бутэльку з чорнай фарбай. А некалькі дзён таму ўлёткі былі раскіданыя каля консульстіва Латвіі ў Віцебску.
Інфармуе «Інтэрфакс»