15:13 У Віцебску адкрылі сацыяльную цырульню
Сацыяльная цырульня адкрылася на пачатку сакавіка ў Віцебску. На ўсе стандартныя паслугі – стрыжкі, галенне, манікюр – тут прадугледжаны зніжкі для самотных пенсіянераў, малазабяспечаных, інвалідаў, удзельнікаў Другой сусветнай вайны і шматдзетных маці. Зніжкі невялікія – усяго 10 адсоткаў ад кошту паслугі.
Толькі шматдзетным маці напярэдадні 8 сакавіка паабяцалі абслугоўваць за палову кошту.
Справа ў тым, што ўсе выдаткі на льготы прадпрыемства “Бытавыя паслугі” вымушана пакрываць з уласных сродкаў, нягледзячы на тое, што ідэя стварэння сацыяльная цырульні належыла гарадскім уладам.
На сёння гэта адзіная падобная цырульня у Віцебску.
Некалькі гадоў таму падобны праект дзейнічаў пад дахам аднаго з раённых аддзяленняў Чырвонага Крыжа, але быў закрыты з-за недахопу сродкаў.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск