15:14 Беларускія самалёты больш не паляцяць у Самалі
Беларускія самалёты больш не будуць лётаць у Самалі. З адпаведнай
заявай выступіла кампанія «Трансавіяэкспарт». Такое рашэнне было
прынятае пасля трагедыі ў Магадзіша. Нагадаем, у пятніцу падчас узлёту ў Самалі быў збіты беларускі самалёт Іл-76. Загінулі 7 членаў экіпажу і 4 інжынеры. Самалёт даставіў у Самалі абсталяванне і спецыялістаў для рамонту яшчэ аднаго беларускага самалёта, які быў збіты ў гэтай краіне ў пачатку сакавіка.