15:18 У Гомелі вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

У Гомелі на вуліцы Барыса Царыкава на балконе шматпавярховага дома быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Яго вывесіў рабочы Іван Адаменка.  Такім чынам ён вырашыў адзначыць Дзень Волі. Міліцыянты патрабуюць ад гаспадара кватэры, каб ён зняў сцяг, бо ён «не падабаецца некаторым грамадзянам».