15:52 У Томску праходзіць трохдзённы беларускі фестываль

У расійскім горадзе Томск праходзіць традыцыйны фестываль беларускай культуры. Сёлета ён атрымаў міжнародны статус. На фестываль прыехалі беларусы не толькі Сібіры, але і з Казахстана ды з самой Беларусі. У Томску арганізаваная выстава народнага побыту пад назвай «У хатцы беларускай». Усе госці мерапрыемства маюць магчымасць пачаставаць сапраўдныя беларускія стравы, але найперш дранікі, паведамляе томская тэлерадыёкампанія ТВ-2.