16 чэрвеня ў Брэсце стартуе Кубак Еўропы па бейсболе

З 16 па 21 чэрвеня ў Брэсце на бейсбольным стадыёне каля лёгкаатлетычнага манежа пройдзе Кубак Еўропы па бейсболе (кваліфікацыя). У Брэст прыедуць каманды з Літвы, Швейцарыі, Украіны, Швецыі і Польшчы. Ад Беларусі ў гэтым турніры прыме ўдзел чэмпіён краіны-2007 каманда "Брэсцкія зубры".  Толькі пераможца гэтага турніру атрымае права выступіць у 2009 годзе ў элітным дывізіёне Кубка. Аператыўную інфармацыю аб ходзе турніру, а таксама расклад гульняў можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай асацыяцыі бейсбола і софтбола www.baseball.by.

"Прессбол"