16 студзеня пасля доўгай хваробы памерла журналістка Ірына Сакалова

16 студзеня пасля цяжкай і працяглай хваробы ва ўзросце 60 гадоў памерла журналістка Ірына Сакалова. Яна была галоўным рэдактарам газет "Фемида" і "Фемида-Nova", а таксама часопіса "Медиа-Эксперт", які выдаваўся БАЖ сумесна з расійскім Цэнтрам экстрэмальнай журналістыкі, паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, Сакалова была актыўным членам БАЖ і камісіі па этыцы, якая дзейнічае ў рамках асацыяцыі. Пахаванне Ірыны Сакаловай адбудзецца, як мяркуецца, 19 студзеня. Рэдакцыя Еўрарадыё выказвае спачуванні родным, блізкім і сябрам Ірыны Сакаловай.