160 год таму Маркс і Энгельс абвясцілі “Камуністычны маніфест”

"Прывід блукае па Еўропе — прывід камунізму” — першыя словы “Маніфеста камуністычнай партыі”, абвешчанага 24 лютага 1848 года.
Ён быў напісаны Карлам Марксам, бедным філосафам з яўрэйскай сям’і, які блукаў па Еўропе, прапагандуючы камунізм, і сынам багатага фабрыканта Фрыдрыхам Энгельсам.

У 1902 годзе Уладзімір Ульянаў-Ленін развіў палажэнні “Маніфеста” ў працы “Што рабіць”, дзе дапоўніў яго ідэяй аб стварэнні сілы, здольнай правесці камуністычную рэвалюцыю — дысцыплінаванай партыі як авангарду пралетарыяту.