16:01 На радзіму Дастаеўскага прыехаў яго праўнук

У вёску Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці прыехаў праўнук Фёдара Дастаеўскага — Дзмітры Дастаеўскі, які пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Як паведаміў захавальнік фондаў літаратурна-краязнаўчага музея ў Дастоеўскай сярэдняй школе Анатоль Бурак, гэта першы візіт прадстаўніка роду Дастаеўскіх на радзіму продкаў.

Разам з праўнукам пісьменніка ў вёску прыехалі старэйшы навуковы супрацоўнік літаратурна-мемарыяльнага музея Дастаеўскага ў Санкт-Пецярбургу Наталля Шварц, маскоўскі даследчык радаводу Дастаеўскіх доктар медычных навук Мікалай Багданаў, а таксама выкладчык філалагічнага факультэта БДУ Дзмітры Башкіраў, які таксама займаецца вывучэннем роду Дастаеўскіх.