16:35 Памежніка асудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі
Мінскім міжгарнізонным вайсковым судом да шасці гадоў пазбаўлення волі прыгавораны радавы аднаго з памежных атрадаў за пакіданне месца службы, парушэнне правілаў нясення памежнай службы і крадзеж агнястрэльнай зброі. Паводле інфармацыі рэспубліканскай пракуратуры, падчас папярэдняга следства было ўстаноўлена, што вайсковец, знаходзячыся ў нарадзе па ахове дзяржаўнай мяжы, пакінуў месца нясення ваеннай службы і выкраў пры гэтым выдадзены яму аўтамат і баявыя патроны.
У выніку аператыўна праведзеных вышуковых мерапрыемстваў ён быў затрыманы памежнікамі і прадстаўнікамі праваахоўных органаў у пуні на ўскраіне адной з вёсак Гродзенскай вобласці. Выкрадзеная зброя і боепрыпасы да яе канфіскаваныя.
Ваенным пракурорам па наглядзе за законнасцю на дзяржаўнай мяжы і ў пагранічных войсках па выніках расследавання крымінальнай справы ўнесена прадстаўленне камандзіру часці аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню гэтага злачынства.
Па выніках яго разгляду пяць службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.