16:40 Левыя партыі рыхтуюць першатравеньскую акцыю

Прадстаўнікі левых партый - Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі жанчын «Надзея» і Партыі камуністаў Беларускай - падалі заяву ў Мінгарвыканкам на правядзенне святочных мерапрыемстваў у сталіцы 1 траўня.
Плануецца, што збор удзельнікаў мерапрыемства адбудзецца 1 траўня ў 11 гадзінаў каля будынка Акадэміі навук. Пасля калона пройдзе да плошчы Бангалор, дзе адбудуцца мітынг і «масавыя гулянні».

Гарадскія ўлады павінны дазволіць акцыю, альбо адмовіць у яе правядзенні на працягу пяці дзён.

Паведамляе інтэрнэт-газета «Белорусские новости»