18—19 студзеня праваслаўныя святкуюць Вадохрышча Гасподняе
18—19 студзеня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вадохрышча Гасподняе (Святое Богаяўленне). Як паведамілі БелаПАН у Беларускім экзархаце Рускай праваслаўнай царквы, 18 студзеня пасля вячэрняга богаслужэння ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі будзе здзяйсняцца першае асвячэнне вады, а Вялікае асвячэнне — пасля першай літургіі, якая пачынаецца апоўначы 19 студзеня.
Свята ладзіцца ў гонар таго, што ў гэты дзень Ісус Хрыстос быў хрышчаны Іяанам Прадцечам у рацэ Іярдан. Свята Вадохрышчы таксама завецца Святым Богаяўленнем, бо ў гэты дзень Бог явіў сябе міру ў трох асобах: голасам з неба Бог Айцец засведчыў Ісуса Хрыста — Бога Сына, на якога сышоў Дух Святы ў выглядзе голуба.