18-гадовы мінчук скраў грузавік і патрапіў у следчы ізалятар

18-гадовы мінчук скраў на сталічнай вуліцы Янкі Маўра аўтамабіль “КАМАЗ”, каб пакатацца.  Аднак ён не паспеў праехаць і дзесятка метраў, як быў затрыманы міліцыянтамі. Высветлілася, што раней ён ужо быў асуджаны за крадзеж аўтатранспарту. Зараз хлопец знаходзіцца ў следчым ізалятары. Распачата крымінальная справа.

Мінск-навіны