18:04 Украіна можа працягнуць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

Украіна валодае магутнасцямі для забеспячэння экспарту электраэнергіі ў Беларусь у другім паўгоддзі 2007 года. Пра гэта паведаміў міністр паліва і энергетыкі Украіны Юры Бойка. Па яго словах, у сфармаваным балансе закладзеныя аб'ёмы, якія былі прынцыпова ўзгодненыя з беларускімі партнёрамі. Камерцыйны экспарт электраэнэргіі ў Беларусь Украіна пачала ў студзені 2006 года.

Дзяржпрадпрыемства "Укрінтэрэнэрга" і канцэрн "Белэнэрга" щ снежні 2006 года склалі кантракт на пастаўку ў Беларусь у першым паўгоддзі 2007 года 1,5 млрд квт/г электраэнергіі.

Аб'ём паставак украінскай электраэнергіі ў Беларусі па падліках мінулага года склаў 2,5 млрд квт/г. Між тым у студзені-лютым бягучага года экспарт у Беларусь скараціўся ўтрая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — да 100 млн квт/г.

Раней Мінск заяўляў аб намеры ў 2007 годзе імпартаваць каля 3-3,5 млрд квт/г украінскай электраэнэргіі, паведамляе “Інтэрфакс”.