18:30 На Нясвіжчыне здаровым нарадзілася кожнае 20-е дзіця

Нясвіжскія лекары агучылі трывожную статыстыку пра захворванні немаўлятак. Вось што даведаўся наш карэспандэнт Алесь Літоўчык: «Толькі 20 дзетак з 407 народжаных у мінулым годзе на Нясвіжчыне, абсалютна здаровыя. Столькі ж нарадзілася з даволі сур’ёзнымі захворваннямі.

90% народжаных складаюць «групу рызыкі»
, г.зн. маюць схільнасць да тых ці іншых захворванняў. Па словах галоўнага педыятра Нясвіжскага раёна Аліны Лукашэвіч, самае сумнае тое, што 70% немаўлят з фактарамі рызыкі маюць паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы».


Лекары сцвярджаюць, што на здароўе дзяцей найперш уплывае спадчыннасць, харчаванне і адсутнасць магчымасці нармальна адпачываць.