19-гадовую віцяблянку лічылі патанулай, а яна вярнулася дадому

19-гадовая дзяўчына з Віцебска, якую лічылі патанулай, вярнулася дадому цэлай і жывой, паведамляе БЕЛТА. 6 ліпеня яна пайшла з хлопцам купацца на Заходнюю Дзвіну, нырнула і болей не паказвалася на паверхні вады. Яе сябар паведаміў пра знікненне дзяўчыны выратавальнікам. Цела патанулай усю ноч шукалі вадалазы, але безвынікова.

Сёння раніцай яны працягнулі пошук, але міліцыя нечакана дала ім “адбой” — дзяўчына сама прыйшла дадому.
Праваахоўнікі цяпер высвятляюць абставіны гэтага здарэння.