19 снежня ў Беларусі будзе марозна

У найбліжэйшыя суткі, 19 снежня, у цэлым па Беларусі будзе пахмурнае надвор'е, паведамілі у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.Часам будзе ісці снег. Вецер пераменных кірункаў, умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 9-14 градусаў, пры праясненнях паветра можа панізіцца да мінусу 19 градусаў. Днём чакаецца 6-12 градусаў марозу.